Кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя прыняла рашэнне аб закрыцці на каранцін Кіева-Пячэрскай лаўры ў сувязі з успышкай каранавіруса. Пра гэта заявіў мэр Кіева Віталь Клічко ў Telegram, перадае rbc.ua [1]
Паводле яго слоў, за мінулыя суткі ў Кіева-Пячэрскай лаўры зафіксаваны 63 новыя выпадкі захворвання COVID-19. Усяго ў лаўры ўжо больш за 90 пацверджаных выпадкаў захворвання.
Таксама мэр Кіева звярнуўся да праваахоўных органаў пракантраляваць выкананне рашэння пра закрыццё лаўры на каранцін.
Прэв'ю: lavra.ua
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ua/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kieu
[3] https://zviazda.by/be/tags/karancin
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus