Першыя 15 чалавек, якія перахварэлі COVID-19, ужо сталі донарамі плазмы, паведамілі [1] ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Спецыялісты РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій ўкараняюць такую методыку дапамогі пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам, знаходзяцца на асаблівай увазе медыкаў.
Першыя 6 беларусаў здалі сваю плазму ў Мінску, сёння такое ж мерапрыемства праходзіць у Віцебску. На Абласной станцыі пералівання крыві Віцебска спецыялісты правялі забор плазмы з антыцеламі COVID-19 у беларусаў, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю.
У бліжэйшыя дні забор імуннай плазмы будзе праводзіцца і ў цэнтры трансфузіялогіі г.Мінска на базе 6 гарадской клінічнай бальніцы, у бліжэйшыя дні гэтую працэдуру плануюць пачаць проводзіць усе абласныя цэнтры трансфузіялогіі.
Міністэрства аховы здароўя звяртаецца да ўсіх здаровых з заклікам стаць донарам і дапамагчы лекарам выратаваць тых, хто цяжэй пераносіць гэта захворванне!
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/antycely
[4] https://zviazda.by/be/tags/plazma