Генадзь Пашкоў (нар. 23.03.1948) — вядомы беларускі паэт, перакладчык, публіцыст. Скончыў журфак БДУ. У розныя гады працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, адказным сакратаром рэдакцыі часопіса «Полымя», дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя П. Броўкі, першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Вершы — Генадзь ПАШКОЎ,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Заблудзіся ў бэзавым тумане
і пачуеш ля прыціхлых хат,
як звініць, звініць — не перастане —
вечаровым звонам саду сад.
Прыпеў:
Салаўю жалейка падпявае, —
і такі у песні гэтай клёк,
што да слёз пяшчотаю кранае
уватканы ў пояс васілёк.
2. Ацішэў, залёг пасля паводкі
загуляка Нёман у траве.
На зямлі радзімай дым салодкі,
і туман шчаслівы ў галаве.
Прыпеў.
3. Ад любві не раздзімай пажару,
а схілі ціхмяна галаву,
пакланіся ў пояс хлебадару,
пакланіся нізка салаўю.
Прыпеў.
4. І прасі ў апошні дзень...
Як літасць,
як глыток апошні, папрашу:
не з нагоды нейкай
урачыстасць —
гэты май хай вернецца ў душу...
Прыпеў.
Рубрыку вядзе Яўген КСЯНЕВІЧ
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu