Па стане на раніцу 14 мая было пададзена 14 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БелТА.
Прэтэндэнт на пасаду Прэзідэнта павінен не пазней за 15 мая падаць у ЦВК дакументы, неабходныя для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Яе члены з 21 мая да 19 чэрвеня змогуць збіраць подпісы ў падтрымку вылучэння свайго кандыдата. Вылучэнне кандыдатаў прой- дзе з 20 чэрвеня да 4 ліпеня, рэгістрацыя — з 5 да 14 ліпеня. Датэрміновае галасаванне на выбарах адбудзецца з 4 да 8 жніўня. Асноўны дзень галасавання — 9 жніўня.
Сярод тых, хто падаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай группы, дзеючы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Яе ўзначальвае стар-
шыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Прэв'ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020