zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > МАГАТЭ апублікавала справаздачу па БелАЭС

  • 20.05.2020 00:23
    • Аўтар:
    • Ірына Сідарок [1]
  • Эканоміка [2], Энергетыка [3]

Вынікі жнівеньскай місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы (МАГАТЭ) па Беларускай АЭС — 11 рэкамендацый, восем прапаноў і чатыры добрыя практыкі, якія можна рэалізоўваць на іншых атамных электрастанцыях свету — апублікаваны на сайце агенцтва. Характарыстыкі станцыі на адпаведнасць стандартам бяспекі МАГАТЭ правяралі эксперты з Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Францыі, Нідэрландаў, Расіі, Славакіі і ЗША.


Добрай практыкай на Беларускай АЭС прызналі надзейную сістэму апавяшчэння, якая можа не толькі падаць сігнал трывогі, але і выкарыстоўвацца для выдачы моўнай інфармацыі і інструкцый насельніцтву ў выпадку радыелагічных і іншых аварыйных сітуацый. Сярод найбольш значных рэкамендацый для АЭС адзначаецца неабходнасць палепшыць нагляд і кантроль за праграмамі ўводу ў эксплуатацыю для забеспячэння гатоўнасці станцыі да бяспечнай работы. Эксплуатуючай арганізацыі — дзяржаўнаму прадпрыемству «Беларуская атамная станцыя» — параілі палепшыць праграму прадухілення патэнцыйнага пападання пабочных прадметаў у важныя для бяспекі сістэмы і элементы станцыі.

Падчас візіту прадстаўнікі місіі праверылі 11 кірункаў. У тэксце справаздачы МАГАТЭ адлюстраваны вынікі толькі ў тых абласцях, дзе каманда экспертаў лічыць за лепшае сфармуляваць рэкамендацыі, прапановы і адабрэнні. Іншыя аспекты дзейнасці, якія разглядаліся, але дзе не былі выяўлены прабелы, у справаздачу не ўвайшлі.

Кіраўніцтва станцыі запэўніла, што гатова прыняць паўторную місію МАГАТЭ праз паўтара года.

Ірына СІДАРОК

Прэв'ю: yandex.com
Тэгі:
  • МАГАТЭ [4]
  • БелАЭС [5]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2021 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/energetyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/magate
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaes-0