Міліцыя грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі аб’яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Асноўныя акцэнты будуць зроблены на растлумачэнні дарослым прычын і наступстваў ДТЗ з удзелам дзяцей, напаміне правілаў бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.
Інспектары ДАІ правядуць рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць як мага больш уважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах.
У мэтах папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінна ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці).
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/uvaga-dzeci-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/uvaga-dzeci-0