Маскоўскія паліцэйскія правяраюць інфармацыю пра захоп заложнікаў у аддзяленні «Альфа-банка», размешчаным у цэнтры Масквы, паведамляе ТАСС [1].
«У службу „02“ паступіла паведамленне аб тым, што невядомы ўтрымлівае ў банку ў цэнтры Масквы некалькі чалавек. Супрацоўнікі паліцыі ў цяперашні час выехалі на месца для праверкі гэтай інфармацыі», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго слоў, заяўнік паведаміў у паліцыю, што невядомы пагражае падарваць банк, на месца здарэння выехалі ўсе экстранныя службы горада.
Як паведамляе РІА Навіны са спасылкай на экстранныя службы, праваахоўнікі вядуць перамовы з меркаваным захопнікам.
Фота: tass.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8547863
[2] https://zviazda.by/be/tags/zahop
[3] https://zviazda.by/be/tags/zalozhniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/bank
[5] https://zviazda.by/be/tags/maskva