Станцыя метро «Усход» мінскага метро была зачыненая для пасадкі і высадкі пасажыраў.
Да уваходаў на станцыю на праспекце Незалежнасці прыбылі каля дзесяці пажарных разлікаў.
МНС паведаміла ў Twitter [1], што ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне на станцыі метро «Усход». Прычынай стала кароткае замыканне электраправодкі ў адным з памяшканняў работнікаў метро ў тунэлі.
А вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб’екта. Тэхніка высылаецца аўтаматам згодна нумару выкліку. Калі нічога сур’ёзнага не адбываецца, то аўтамабілі вяртаюцца ў падраздзяленні.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/112MINSK/status/1264509294797561861
[2] https://zviazda.by/be/tags/metrapaliten
[3] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten