Фестываль Vulitsa Ezha, які павінен быў прайсці 13-14 чэрвеня ў Мінску, адменены. Пра гэта, як паведамляе [1] агенцтва "Мінск-Навіны", у сваіх сацсетках інфармуюць арганізатары мерапрыемства.
"Гэты сезон павінен быў стаць яркай старонкай у жыцці горада, але сітуацыя з Covid-19 у нашай краіне і свеце ўносіць свае карэктывы", - напісалі ў сацсетках прадстаўнікі Vulitsa Ezha.
Арганізатары плануюць, што Vulitsa Ezha пройдзе ў Мінску 22-23 жніўня.
Нагадаем, што асноўная ідэя Vulitsa Ezha - знаёміць гараджан з якаснай і разнастайнай вулічнай ежай і прасоўваць культуру гарадскога адпачынку.
Прэв'ю: supermutlu.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-otmenili-festival-vulitsa-ezha-kotoryj-dolzhen-byl-projti-v-iyune/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ezha
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[4] https://zviazda.by/be/tags/vulitsa-ezha