Як паведамляе [1] УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, увечары 27 мая 59-гадовы вадзіцель, рухаючыся па вуліцы Голубева ў напрамку праспекта Газеты «Звязда», не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на бардзюр, пасля чаго — на светлафор.
Пацярпелых няма. Вадзіцель кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення (2,59 праміле).
У гэтым месяцы яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.16 КаАП Рэспублікі Беларусь — за кіраванне ў нецвярозым стане.
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz