Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў указ №181 "Аб прызыве афiцэраў запасу на ваенную службу". Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка [1] дзяржавы.
У адпаведнасці з указам неабходна прызваць у бягучым годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.
Міністэрству абароны даручана забяспечыць прызначэнне афіцэраў запасу на воінскія пасады. Савет Міністраў да 1 лютага 2021 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву.
Указ уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] http://president.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pryzyu
[3] https://zviazda.by/be/tags/aficery-zapasu