Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у чацвер падпісаў выканаўчы указ, які, як лічаць у Белым доме, дазволіць рэгуляваць дзейнасць сацсетак і пазбавіць іх абароны ад абвінавачванняў у паклёпе. Пра гэта паведамляе ВВС [1].
«Мы сабраліся тут сёння, каб абараніць свабоду слова ад адной з галоўных небяспек», — растлумачыў сваё рашэнне прэзідэнт ЗША, адказваючы на пытанні журналістаў у Авальным кабінеце.
Дакумент, падпісаны Трампам, адмяняе дзеянне параграфа 230 дзеючага ў ЗША Акту, які вызначае нормы паводзін, у прыватнасці і ў сацыяльных сетках (Communications Decency Act). Гэта параграф вызваляе найбуйнейшыя тэхналагічныя кампаніі ад адказнасці за змест паведамленняў, размешчаных на створаных імі платформах. Такім чынам, кампаніі Twitter і Facebook, напрыклад, былі абаронены ад магчымых судовых іскаў па абвінавачваннях у паклёпе і абароне гонару і годнасці.
Летам мінулага года спроба адміністрацыі прадставіць падобны ўказ правалілася пасля таго, як прадстаўнікі Федэральнай камісіі па гандлі і Федэральнай камісіі па камунікацыях выказалі пратэст, заявіўшы, што падобны крок ператварае Белы дом у «паліцэйскае падраздзяленне». Гэта незалежныя органы і не падпарадкоўваюцца прэзідэнту.
Прэв'ю: handelsblatt.com
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/news-52816017
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-setki-0