На сацыяльную абарону работнікаў ва ўмовах эпідсітуацыі ў Беларусі накіруюць Br 180 млн. Пра гэта заявіла ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» [1] міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
Прэзідэнт 28 мая падпісаў [2] указ № 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты для мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.
«Паводле нашых ацэнак, спатрэбіцца Br 180 млн. Трэба адзначыць, што гэтая сума прапісаная ва ўказе, дзе дакладна гаворыцца, што міжбюджэтныя трансферты ў памеры Br 180 млн будуць прадастаўленыя фонду сацыяльнай абароны насельніцтва як раз на гэты комплекс мер. З гэтай сумы недзе Br 135 млн — гэта субсідыі для чалавека і Br 45 млн — грошы, якія пойдуць на выплату узносаў у ФСАН, каб сфармаваць пенсійныя і сацыяльныя гарантыі чалавека», — распавяла Ірына Касцевіч.
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200528/1590681713-prezident-padpisau-ukazy-pa-sacyyalnay-abarone-rabotnikau-va-umovah
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/padtrymka