Беларускі рубель умацаваўся да расійскай валюты і аслабеў да долара ЗША і еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 4 чэрвеня, паведамілі ў арганізацыі.
Апошнія дні долар пераважана таннеў, аднак 4 чэрвеня тэндэнцыя пераламілася: амерыканская валюта дадала 0,92 капейкі, спыніўшыся на адзнацы ў 2,3977 беларускага рубля.
Еўра таксама падаражэў на 0,0094 рубля да 2,6867 беларускага рубля.
Расійская валюта страціла 2,17 капейкі, цяпер 100 расійскіх рублёў роўныя 3,4741 беларускага.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut