Урад Японіі ставіць перад сабой задачу пачаць вакцынацыю насельніцтва ад каранавіруса ў першай палове 2021 года. Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі Кацунобу Като, паведамляе ТАСС [1].
Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час вядучыя японскія фармацэўтычныя кампаніі і даследчыя інстытуты вядуць работу над стварэннем вакцыны і лекаў ад каранавіруса.
Агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам на тэрыторыі Японіі, уключаючы пасажыраў і экіпаж круізнага лайнера Diamond Princess, перавышае 17,7 тыс., памерлі 920 чалавек.
Прэв'ю: euronews.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8654493
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus