Канчатковае рашэнне аб правядзенні летніх Алімпійскіх Гульняў у Токіа прымуць вясной наступнага года, яно будзе залежаць ад сітуацыі з распаўсюдам каранавіруснай інфекцыі ў свеце. Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт аргкамітэта «Токіо-2020» Тасіяки Энда, паведамляе ТАСС [1].
«Дзесьці ў сакавіку 2021 года нам трэба будзе вызначыцца з складам каманд. Дзесьці ў гэты ж час арганізацыйны камітэт прыме пэўныя рашэнні па пытанні правядзення Алімпіяды, якія залежаць ад сітуацыі з каранавірусам», — сказаў Энда.
Функцыянер падкрэсліў, што «пакуль аб адмене Гульняў казаць рана». Дадзены выпадак не з’яўляецца першым, калі афіцыйны прадстаўнік японскага боку згадвае тэрміны прыняцця рашэння па пытанні правядзення Алімпіяды.
Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.
Прэв'ю: АР
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/8654139
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-2020