Свята прысвечана праслаўленню Бога Айца, Сына і Духа Святога, літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне аб траічнасці Бога, піша [1] БелТА.
Паводле Евангелля, на пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста — Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумела ўсім людзям.
Праваслаўная царква святкуе Дзень Святой Тройцы ў пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня, таму гэты дзень яшчэ называюць Пяцідзясятніцай. У праваслаўі Троіца — адзін з найвялікшых дванадзясятых пераходзячых святаў.
У Каталіцкай царквы Дзень Святой Тройцы адзначаецца ў наступную нядзелю за Пяцідзясятніцай (у 57-ы дзень пасля Вялікадня). У рымскім літургічным календары святое спасланне Святога Духа і Дзень Святой Тройцы маюць статус «імпрэзы». Традыцыйныя колеры ўборвў святароў на Тройцу, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.
З даўніх часоў у Дзень Святой Тройцы прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/pravoslavnye-i-katoliki-prazdnujut-den-svjatoj-troitsy-393790-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-svyatoy-troycy
[3] https://zviazda.by/be/tags/pravaslaunyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kataliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/religiya