Ноччу з 6 на 7 чэрвеня карыстальнікі масава скардзіліся на збой у працы Telegram па ўсім свеце. Большасць паведамлялі аб немагчымасці падключэння. У астатніх не адпраўляліся паведамленні. Пра гэта сведчаць [1] дадзеныя сэрвісу Downdetector, а таксама скаргі карыстальнікаў у сацыяльных сетках.
На памылку паскардзіліся жыхары Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Украіны, Францыі, США і Турцыі.
Пазней каманда Telegram на сваёй старонцы Укантакце паведаміла, што збой адбыўся, але непаладкі ліквідаваны аператыўна. Пра прычыны збою не паведамляецца.
Апошні раз глабальны збой у працы Telegram адбыўся ў канцы лістапада 2019 года. Тады на немагчымасць карыстацца мэсанджарам скардзіліся ў Расіі, краінах СНД і Заходняй Еўропы.
Спасылкі
[1] https://downdetector.ru/ne-rabotaet/telegram/
[2] https://zviazda.by/be/tags/telegram
[3] https://zviazda.by/be/tags/zboy