1 ліпеня ў Мінску ў 14:00 стартуе велапрабег #раЗАм, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, арганізатарам якога выступае Мінская гарадская арганізацыя БРСМ (пр. Незалежнасці, 116, Нацыянальная бібліятэка Беларусі).
Маршрут велапрабегу праляжа па сталіцы праз шэраг знакавых аб’ектаў — Нацыянальная бібліятэка Беларусі — Палац Рэспублікі — Палац спорту, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць больш за паўсотні чалавек — актывісты БРСМ, беларускія спартсмены і парламентарыі сярод якіх — Яўген Коралёк, уладальнік «золата» ў скрэтчы на чэмпіянаце свету па веласпорце на трэку ў Берліне ў 2020 годзе, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Макарына-Кібак, Ігар Марзалюк, Сяргей Клішэвіч і іншыя. #раЗАм яны пераадолеюць дыстанцыю ў 15 кіламетраў, пры гэтым у кожнага на вопратцы будзе прысутнічаць нацыянальны арнамент.
З ініцыятывай правесці велапрабег #раЗАм напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці выступіла моладзь Мінска.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: novaya.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/velaprabeg
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci