У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылося пасяджэнне экспертнага савета па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. Пераклад тэксту Жыллёвага кодэкса быў ухвалены і рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гаворыцца [1] на адпаведным інфармацыйным рэсурсе.
Экспертны савет складаецца з прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, НЦПІ, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.
Усяго з пачатку працы экспертнай рады былі перакладзены на беларускую мову чатыры заканадаўчых акта, у тым ліку Кодэкс аб шлюбе і сям’і, выбарчы, грамадзянскі і жыллёвы кодэксы.
У гэтым годзе таксама плануюцца да перакладу Кодэкс аб зямлі і Працоўны кодэкс.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://www.pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2020/june/52176/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kodeks
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyovy-kodeks
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova