Лоеўскі РАСК праводзіць праверку па факце смерці 47-гадовай гамяльчанкі, цела якой знайшлі ў Дняпры, паведаміла БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Жанчына і яе муж 27 чэрвеня адправіліся на аўтамабілі на раку Днепр на мяжы Гомельскага і Лоеўскага раёнаў. Сямейная пара вырашыла парыбачыць з абрывістага берага.
На наступны дзень каля 16.00 надвор'е пачало псавацца - стаў ісці дождж. Муж гамяльчанкі ненадоўга адлучыўся да аўтамабіля, а калі вярнуўся, жонкі нідзе не было. Ён яе клікаў, шукаў, затым выклікаў выратавальнікаў. Супрацоўнікі ТРВАД выявілі труп жанчыны ніжэй па плыні.
Абставіны здарэння высвятляюцца. Прызначана судова-медыцынская экспертыза
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-loevskom-rajone-iz-reki-dostali-telo-zhenschiny-396671-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/loeuski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne