Прапаршчык Максім Шышло заўважыў, як пяцігадовы хлопчык, купаючыся ў вадаёме, адплыў амаль на 20 метраў ад берага і замер на паверхні вады, паведамляе Мінабароны [1].
Ваеннаслужачы не раздумваючы кінуўся ў ваду, а калі дастаў малога, ён быў ужо без прытомнасці.
Разам з мінаком, які прыйшоў на дапамогу, прапаршчык рэанімаваў хлопчыка. На шчасце, дзіця ўдалося выратаваць. Яго, дарэчы, таксама клічуць Максім.
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysau
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne