8 ліпеня каля 2 гадзін ночы увагу інспектараў віцебскай ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Dodge Caravan, які рухаўся па вуліцы Лазо. Сігнал аб спыненні кіроўца праігнараваў і паспрабаваў уцячы. Пра гэта інфармуе МУС [1].
Пасля непрацяглай пагоні на скрыжаванні праспекта Фрунзе з вуліцай Берасценя ён усё ж спыніўся, аднак з аўтамабіля выйсці адмовіўся. Больш за тое, мужчына паўторна паспрабаваў уцячы, але экіпаж ДАІ дагнаў яго і заблакаваў дарогу. Пасля кіроўца перасеў на пасажырскае сядзенне, заблакаваўся і адмаўляўся выйсці.
Каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, супрацоўнікі ДАІ вымушаныя былі разбіць шкло дзвярэй і разблакаваць машыну.
Парушальніка затрымалі і даставілі на медасведчанне. У яго крыві было больш за 2 праміле алкаголю. Кіроўца віну прызнаў, на аўтамабіль накладзены арышт.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/dai