Дзяржабвінаваўца запытаў для экс-намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА [1].
Дзяржабвінаваўца папрасіў прызнаць Уцюрына вінаватым у атрыманні і падбухторванні да дачы хабару памерам больш за 190 тысяч долараў ЗША.
Па сукупнасці злачынстваў пракурор запрасіў прызначыць Уцюрыну 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, пазбавіць яго звання палкоўніка і забараніць займаць пэўныя пасады на тэрмін пяць гадоў.
Пракурор папрасіў таксама прымяніць да Уцюрына закон аб амністыі да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — для частковага змяншэння пакарання на адзін год.
Андрэй Уцюрын з верасня 2014 па красавік 2019 года быў намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі, з лістапада 2014-га яшчэ і членам калегіі МУС.
Сваю віну Уцюрын раней на судзе прызнаў цалкам. Аднак паказваў, што ў яго «ёсць сумненні ў асобных пытаннях кваліфікацыі» яго дзеянняў. Дзяржабвінавачанне лічыць, што фактычна Уцюрын сваю віну не прызнаў.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/gosobvinitel-zaprosil-vtjurinu-14-let-lishenija-svobody-397893-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-ucyuryn