Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер, паведамляе МНС [1].
Увечары 9 ліпеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра падзенне малога ў каналізацыйны калодзеж глыбінёй 4 метры ў Магілёве па вуліцы Якубоўскага.
Супрацоўнікі МНС выцягнулі з калодзежа 11-гадовага хлопчыка. Ён быў дастаўлены ў дзіцячую абласную бальніцу. У яго дыягнаставалі удар паяснічнай вобласці спіны і ранкі. Пасля агляду адпусцілі дадому.
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/315420/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne