На Гомельшчыне распачата ўборка азiмых збожжавых культур. У трох раёнах вобласці — Калiнкавiцкiм, Петрыкаўскiм i Рэчыцкiм — прыступiлi да работ на палетках.
— У Калiнкавiцкiм i Петрыкаўскiм раёнах пачалi з уборкi азiмага ячменю, — адзначыла намеснiк начальнiка ўпраўлення iнтэнсiфiкацыi раслiнаводства камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаваннi Гомельскага аблвыканкама Алена Фiлiповiч. — У гаспадарках Рэчыцкага раёна ўзялiся за ўборку азiмага жыта, ячменю i пшанiцы.
У цэлым у Гомельскай вобласцi агульны збожжавы клiн складае 344 тысячы гектараў без улiку кукурузы, проса i грэчкi. Галоўная задача, якая стаiць перад аграрыямi, — правесцi ўборачную якасна i без затрымак.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/natallya-kaprylenka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uradzhay
[6] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-voblasc