Міністэрства замежных спраў папярэджвае аб магчымых цяжкасцях падчас паездак за мяжу, гаворыцца [1] на старонцы МЗС у Facebook.
Пачатак бягучага месяца адзначаны паслабленнем ў краінах абмежавальных мер, уведзеных у сувязі з пандэміяй каранавіруса, і аднаўленнем шэрагу турыстычных напрамкаў. У сувязі з гэтым МЗС падрыхтавала [2] абноўленую інфармацыю па дзеючых рэжымах уезду і выезду ў розных дзяржавах.
У МЗС звяртаюць увагу, што меры, якія ўводзяцца ўладамі, рэгулярна пераглядаюцца і карэктуюцца. Для атрымання актуальнай інфармацыі аб дзеючым парадку ўезду і магчымых абмежаваннях рэкамендуецца ў першую чаргу звяртацца ў замежныя ўстановы краіны асноўнага прызначэння, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы краін транзітнага следавання.
МЗС адзначыла, што з пачаткам турыстычнага сезона ў асобных краінах намеціўся рост захворванняў. Таму адкрыццё замежнымі дзяржавамі турыстычных напрамкаў для беларусаў не выключае вяртання да ранейшых абмежавальных мер (у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі).
У сувязі з гэтым у МЗС настойліва просяць улічваць высокую верагоднасць увядзення ўладамі не анансаваных загадзя абмежаванняў, апавяшчэнне аб якіх можа рушыць услед адначасова з іх увядзеннем. У ведамстве нагадваюць, што, прымаючы рашэнне аб замежнай паездцы ў такой сітуацыі, вы несяце ўсю паўнату адказнасці за магчымыя выдаткі.
Дапамога ў розных фарматах ў вяртанні на радзіму на сёння аказана ўжо больш за 8,4 тыс. беларусаў.
Прэв’ю: finam.ru
Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/belarusmfa/
[2] http://mfa.gov.by/kcfinder/upload/files/Overview-COVID19-13-07-2020.pdf?fbclid=IwAR3hWUxsRk-Df-yu7d0VXiNEv3vEZ1oeUGV5TfYlZO2fhAITWZvTFatvOH8
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[4] https://zviazda.by/be/tags/turyst
[5] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[6] https://zviazda.by/be/tags/mezhy
[7] https://zviazda.by/be/tags/pasolstva