Авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй, якія былі перапынены расійскім бокам у канцы сакавіка ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, будуць адноўлена ў бліжэйшыя дні. Пра гэта БЕЛТА [1] паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным.
«Мы ўзнімалі гэтае пытанне. Расійскі бок маніторыць сітуацыю, зыходзячы са свайго эпідэміялагічнага становішча. Як мы зразумелі, чакаецца, што ў бліжэйшыя дні будуць адноўлены транспартныя зносіны з Рэспублікай Беларусь», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Адказваючы на ўдакладняючае пытанне аб канкрэтных тэрмінах адкрыцця мяжы, прэм’ер-міністр Беларусі сказаў: «Канкрэтна пакуль не называюць, просяць пачакаць афіцыйнага рашэння».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/aviatsionnoe-i-zheleznodorozhnoe-soobschenie-mezhdu-belarusjju-i-rossiej-budet-vosstanovleno-v-398532-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya