У Хойніках ратавальнікі канфіскавалі ртуць на прыватным падворку, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Інфармацыя аб знаходцы паступіла ратавальнікам 15 ліпеня ў 11.30. Мужчына расказаў, што ў гаспадарчай пабудове ў двары яго маці знайшоў прыборы з ртуццю, рэчыва разлілося.
Па прыбыцці на месца работнікі МНС выявілі ў драўлянай скрыні для інструментаў два прыборы невядомага прызначэння з ртуццю, якая разлілася.
Ратвальнікі канфіскавалі 5 гр небяспечнага рэчыва для далейшай утылізацыі.
Ніхто не пацярпеў.
Фота: МНС
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/316087/?_ga=2.117745985.918359405.1594904387-1109707601.1573912337
[2] https://zviazda.by/be/tags/rtuc
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns