Напярэдадні падачы дакументаў у ВНУ, у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце вырашылі яшчэ раз правесці Дні адкрытых дзвярэй, каб абітурыенты і іх бацькі маглі задаць пытанні адміністрацыі факультэтаў і інстытутаў, даведацца пра асаблівасці паступлення і навучання, насычанае навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё ўніверсітэта. Яшчэ раз узважыць усе «за» і «супраць».
21 ліпеня Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у Інстытуце інклюзіўнай адукацыі, Інстытуце псіхалогіі, на гістарычным факультэце і факультэце дашкольнай адукацыі. 22 ліпеня — на факультэтах прыродазнаўства, пачатковай адукацыі, фізіка-матэматычным факультэце і факультэце сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 23 ліпеня — на філалагічным факультэце, факультэьах эстэтычнай адукацыі і фізічнага выхавання.
Спасылкі для падключэння можна знайсці на сайце БДПУ, на старонцы ўваходу ўвесці сваё імя і націснуць «Падключыцца». Пры падключэнні выбраць рэжым «Толькі слухаць».
Дні адчыненых дзвярэй таксама будуць транслявацца на афіцыйным YouTube-канале [1] ўніверсітэта. Акрамя таго, 23 ліпеня пройдзе анлайн-канферэнцыя з прыёмнай камісіяй. Яе прадстаўнікі раскажуць аб правілах, тэрмінах і лічбах прыёму, прахадных балах папярэдняга года, ільготах пры паступленні. Пачатак у 11:00.
У прэс-службе БДПУ таксама звяртаюць увагу, што на сайце ўніверсітэта маецца [2] рубрыка «Абітурыенту», дзе можна знайсці самую актуальную інфармацыю, якая тычыцца паступлення ў вядучую педагагічную ВНУ нашай краіны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДПУ
Спасылкі
[1] https://www.youtube.com/user/bspuby
[2] https://bspu.by/abiturientu
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey