Танцавальны калектыў БДПУ «Арт-Юніці» (кіраўнік — педагог дадатковай адукацыі цэнтра студэнцкай творчасці Крысціна Гарон-Масесава) стаў прызёрам першага міжнароднага танцавальнага інтэрнэт-конкурсу «Global Internet Dance-2020». Гэта новы фармат традыцыйнагам міжнароднага танцавальнага фестывалю «Global Dance».
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 1500 танцораў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Украіны і Эстоніі. У адрозненне ад папярэдніх гадоў, сёлета ўдзельнікі не выступалі перад журы ўжывую, а дасылалі відэа сваіх танцавальных нумароў.
«Арт-Юніці» прадставіў на конкурс тры нумары — «У цяжкую хвіліну», «Inred» і «Saymyname». У выніку танцавальны нумар «У цяжкую хвіліну» заняў першае месца ў намінацыі «Танцавальнае шоў». Журы высока ацаніла кампазіцыю танца, яго відовішчнасць і тэхніку танцораў. Нумар «Inred» заваяваў другое месца ў намінацыі «Streetshow», а нумар «Saymyname» — другое месца ў намінацыі «Flashmob»
Арганізатарамі міжнароднага танцавальнага фестывалю выступаюць школа танцаў «Вінт-КЛАБ» (Беларусь) і маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Танцавальны рух» (Беларусь).
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДПУ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tanec
[2] https://zviazda.by/be/tags/tancy
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[4] https://zviazda.by/be/tags/peramoga