Андрэй Александровiч (1906—1963) — беларускi паэт, перакладчык, публiцыст, лiтаратурны крытык. Адзiн з арганiзатараў лiтаратурнага аб'яднання «Маладняк». Член-карэспандэнт Акадэмii навук БССР, намеснiк старшынi праўлення Саюза пiсьменнiкаў БССР, дырэктар Iнстытута мовы Акадэмii навук. У 1938 i 1949 гадах арыштоўваўся i высылаўся ў Нарыльск i Краснаярскi край за грамадска-палiтычную дзейнасць. У 1924-м Александровiч, а таксама Уладзiмiр Дубоўка i Анатоль Вольны знайшлi i аднавiлi на Ялцiнскiх могiлках магiлу Максiма Багдановiча. Аўтар шматлiкiх паэтычных зборнiкаў, кнiг прозы, перакладаў, твораў для дзяцей.
Вершы — Андрэй АЛЕКСАНДРОВIЧ,
музыка — Яўген КСЯНЕВIЧ.
1. Заснi,
мой каханы,
Мой мiлы сынок,
Падняўся туманам
За вокнамi змрок.
Раса на палянах,
Нахмурыўся гай.
Заснi, паслухмяны,
Бай-баiнькi-бай.
Прыпеў (2 разы):
Лю-люсенькi-люлi,
Бай-баiнькi-бай.
2. На золаку рана
Рассеецца змрок.
Бадзёрым, румяным
Ты ўстанеш, сынок.
Праменнi на сцежках
Асушаць расу,
Вавёркi арэшкаў
Табе прынясуць.
Прыпеў.
3. З табой быць,
сыночак,
Мне радасць адна.
Спакойнае ночы,
Салодкага сна.
Усе ўжо заснулi,
I ты засынай.
Лю-люсенькi-люлi,
Бай-баiнькi-бай.
Прыпеў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu