Адкрыццё персанальнай выставы Уладзіміра Гладкова «Далёкае і блізкае» адбудзецца ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі 3 жніўня, паведамілі БЕЛТА [1] арганізатары.
Экспазіцыя ўключае 46 твораў жывапісу і графікі: тэматычныя кампазіцыі, бытавыя замалёўкі, партрэты і пейзажы. Усе працы адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі народаў Сярэдняй Азіі - рэгіёну, дзе нарадзіўся Уладзімір Гладкоў.
«У серыі гарадскіх пейзажаў паказаная манументальная прыгажосць архітэктурных помнікаў Самарканда, Бухары, Хівы і іншых гарадоў. Нацыянальныя касцюмы і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва можна разгледзець у работах, прысвечаных знакамітым азіяцкім кірмашам. Пейзажы гор, пустыняў і рэк дапаўняюць прыгажосць і унікальнасць Сярэдняй Азіі», - распавялі ў галерэі.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/events/view/vystavka-hudozhnika-vladimira-gladkova-pokazhet-krasotu-i-unikalnost-srednej-azii-400230-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastactva