Сёння, 1 жніўня, у Лепельскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Бароўка п'яны кіроўца кіруе аўтамабілем «Фольксваген Пасат». На месца неадкладна выбыў нарад ДАІ, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале МУС.
Каля 00:45 іншамарку выявілі ў названай вёсцы. Вадзіцель праігнараваў законныя патрабаванні інспектараў аб прыпынку і павялічыў хуткасць. Пачаўся пераслед.
Супрацоўнікі неаднаразова падавалі сігналы аб прыпынку з выкарыстаннем маячкоў чырвона-сіняга колеру і гучнай прылады, аднак кіроўца працягваў рух. Для яго затрымання былі зарыентаваныя падраздзяленні ДАІ Віцебска і прыгарадных раёнаў. Каб спыніць транспартны сродак міліцыянеры спачатку вырабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, а затым — па колах аўтамабіля.
У выніку правапарушальніка затрымалі. Ім аказаўся 42-гадовы мясцовы жыхар без права кіравання транспартным сродкам. У парах выдыханага мужчынам паветра выяўлена 1,63 праміле алкаголю.
На вяскоўца складзена некалькі адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў дарожнага руху. Раней ён прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў п'яным выглядзе.
Прэв’ю: car-era.info
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyany-kirouca
[3] https://zviazda.by/be/tags/perasled
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus