2 жніўня ў Астравецкім раёне на аўтадарозе «Рэмбюны-Солы» 40-гадовая жанчына на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, машына сышла ў занос і перакулілася, паведамляе МУС [1].
У аўто знаходзіліся 6 чалавек. 59-гадовая пасажырка, якая ехала на заднім сядзенні і не была прышпілена рамянём бяспекі, ад атрыманых траўмаў памерла ў бальніцы. 15-гадовая дзяўчынка атрымала шматлікія раны.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/astravecki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz