У выніук проціпраўных дзеянняў учора пацярпеў 21 супрацоўнік органаў унутраных спраў, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на тэлеграм-канал афіцыйнага прадстаўніка МУС Вольгі Чамаданавай.
“Напярэдадні 10 жніўня разнастайныя інтэрнэт-рэсурсы размясцілі заклікі сабрацца ў гэты дзень у цэнтральнай частцы наслееных пунктаў краіны для ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі прыняты неабходныя захады па ахове правапарадку і захаванні грамадскай бяспекі. У ноч з 10 на 11 жніўня адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у шэрагу гарадоў, найбольш масавыя – у Брэсце, Мінску, Магілёве і Наваполацку”, – падкрэсліла Вольга Чамаданава.
Зафіксаваны факты адкрытага процістаяння органам правапарадку, шматлікія напады на супрацоўнікаў міліцыі і пашкоджанні транспартных сродкаў. “У выніку проціпраўных дзеянняў пацярпеў 21 супрацоўнік органаў унутраных спраў і вайсковец унутраных войскаў, пяць з іх шпіталізаваны”, – адзначыла Вольга Чамаданава.
У Мінску групы грамадзян падчас перасоўвання запускалі дымавыя шашкі і бутэлькі з запальнай сумессю. “На дарогах сталіцы некаторыя кіроўцы транспартных сродкаў наўмысна стапарылі рух, без прычыны робячы прыпынкі і выкарыстоўваючы гукавы сігнал. Адзначаліся выпадкі блакавання дарожнага руху спецыяльна збудаванымі перашкодамі”, – адзначыла Вольга Чамаданава.
У Мінску і Наваполацку супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў актыўна выкарыстоўвалі спецсродкі для спынення проціпраўных дзеянняў. Усяго па краіне затрыманы звыш за дзве тысячы чалавек, у тым ліку за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Зараз ажыццяўляецца прававая ацэнка іншых проціпраўных дзеянняў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/v-rezultate-protivopravnyh-dejstvij-postradal-21-sotrudnik-mvd-402429-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus