Міністэрства індустрыі і інавацыйнага развіцця Казахстана паведаміла пра аднаўленне міжнародных палётаў з 17 жніўня ў сем краін, уключаючы Беларусь. Пра гэта паведамляе inform.kz [1]
«У адпаведнасці з рашэннем Міжведамаснай камісіі па недапушчэнні ўзнікнення і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан ад 11 жніўня, з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя, ўзроўню эпідэміялагічнага становішча паводле карты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 17 жніўня паэтапна аднаўляюцца міжнародныя палёты ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Рэспубліку Беларусь, Германію, Нідэрланды, Егіпет, Украіну і Расійскую Федэрацыю», - паведаміла ведамства.
«Так, названыя краіны падтрымліваюць аднаўленне палётаў з Казахстанам з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў (тэрмаметрыя, сацыяльнае дыстанцыяванне, масачны рэжым, ПЦР-тэставанне)», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэв’ю: aif.by
Спасылкі
[1] https://www.inform.kz/ru/kazahstan-nachnet-vozobnovlenie-poletov-v-sem-stran-s-17-avgusta_a3682658
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus