Жыхар Лунінецкага раёна стрэліў у сваю знаёмую, пасля чаго скончыў з сабой, паведаміў БЕЛТА [1] афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.
Драма адбылася ў аграгарадку Вялікія Чучавічы. Па дадзеных следства, нецвярозы 40-гадовы мужчына прыйшоў у двор 38-гадовай знаёмай і стрэліў у яе са стрэльбы. Пасля гэтага ён выйшаў з двара і скончыў жыццё самагубствам. Жанчына выжыла. З агнястрэльнай ранай яе даставілі ў бальніцу.
Лунінецкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.1 арт.139 (замах на забойства) КК. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Устаноўлена, што стрэльба не была зарэгістравана. Дазволу на захоўванне і нашэнне зброі загінулы таксама не меў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/zhitel-luninetskogo-rajona-vystrelil-iz-ruzhjja-v-znakomuju-402595-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/luninecki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne