Савет Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі выступіў з заявай па выніках правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года. Яе тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.
«Выбары былі праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Яны былі адкрытыя, канкурэнтныя і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Беларусі», — сказана ў дакуменце.
Саюзныя парламентарыі адзначылі, што за ходам выбарчай кампаніі назірала значная колькасць міжнародных назіральнікаў, у тым ліку ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі і Міжпарламенцкай Асамблеі СНД. Пры гэтым фактаў, якія ставілі б пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не выяўлена.
Аўтары звароту заклікаюць ўсе краіны паважаць суверэнны выбар беларускага народа.
«Лічым, што штучнае нагнятанне сітуацыі вакол вынікаў галасавання супярэчыць літары і духу міжнароднага права. Заяўляем аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы і выступаем супраць любых спробаў дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь, — сказана далей у заяве. — Усе пытанні павінны вырашацца канструктыўна, у рамках дзеючага прававога поля. Упэўненыя, што беларускі народ у гэты адказны момант праявіць мудрасць, захавае мір і стабільнасць у імя працвітання сваёй Радзімы».
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв’ю: belrus.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasiya