Сёлета плошчы пад гэтую культуру павялічаны ажно ў два разы. Зараз яна вырошчваецца ва ўсіх раёнах вобласці. Многія гаспадаркі ўжо завяршылі ўборку, застаецца ўбраць 20 % плошчы. Ураджайнасць значна апярэджвае сярэднерэспубліканскі паказчык.
Гродзенскія аграрыі задаволены: не толькі ўраджай зерневых парадаваў, але і такая капрызная да надвор'я культура, як грэчка, таксама не падвяла. На пачатак тыдня намалочана больш за 5 тысяч тон зерня. Летась на такі ж перыяд гэты паказчык складаў 3,4 тысячы тон. Сёлета самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскім раёне — 27,3 ц/га. У лідарах таксама Навагрудскі і Карэліцкі раёны.
Гэтай культуры надаецца важнае значэнне. Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання прынята рашэнне забяспечваць унутраны рынак сваім прадуктам, а гэта 15—20 тысяч тон. Да гэтага часу палавіна неабходнага аб'ёму закуплялася за мяжой, збольшага ў Расіі. Таму ў гэтым годзе ў краіне значна павялічылі плошчы пад грэчку, адпаведна павялічыўся і дзяржзаказ. У Гродзенскай вобласці пад культуру адвялі 4,6 тысячы гектараў, што ў два разы больш, чым летась. А ў філіяле «Агракомплекс «Шылавічы» Ваўкавыскага раёна плошчы выраслі ажно ў тры разы.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka
[5] https://zviazda.by/be/tags/grechka
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc