Нямецкі футбольны клуб «Рыпдорф / Мольцэн II» прапусціў 37 галоў у матчы з «Холдэнштэтам» праз захаванне правілаў сацыяльнага дыстанцыявання. Пра гэта інфармуе championat.com [1]
Па дадзеных крыніцы, напярэдадні матчу стала вядома, што гульцы «Холдэнштэта» кантактавалі з заражаным каранавірусам.
У сувязі з гэтым «Рыпдорф» прасіў перанесці матч на іншую дату, але іх просьбу адхілілі. «Рыпдорф» у выпадку адмовы выйсці на матч мог сутыкнуцца з сур'ёзнымі штрафнымі санкцыямі, таму клуб прыняў рашэнне выйсці на поле, але выконваў пратакол сацыяльнага дыстанцыяваньня.
У сувязі з гэтым гульцы «Холдэнштэта» 37 разоў бесперашкодна паразілі вароты суперніка.
Гульцы «Рыпдорфа» назіралі за іх дзеяннямі з бяспечнай адлегласці.
Прэв’ю: skysport.de
Спасылкі
[1] https://www.championat.com/football/news-4136413-v-germanii-match-zavershilsja-so-schjotom-370-odin-iz-klubov-sobljudal-pravila-distancirovanija.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol