Сёння апоўдні 36-гадовы мясцовы жыхар каля Смалявіцкага РАУС выліў на сябе з каністры бензін і падпаліў, паведамляе МУС [1].
Убачыўшы гэта, з будынка райаддзела выбег супрацоўнік міліцыі і патушыў агонь.
Пацярпелы з апёкамі знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, яго стан вельмі цяжкі, інфармуе СК [2].
- Вядома, што ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду. Некалькі дзён таму мужчына тэлефанаваў у міліцыю з паведамленнем, што ён на могілках зводзіць рахункі з жыццём. Праваахоўнікі выехалі туды і прадухілілі яго дзеянні, – паведамляе МУС.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://t.me/skgovby
[3] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy