У Светлагорскім раёне на пажары загінулі пенсіянерка і двое яе сыноў, паведамляе МНС [1].
Пажар здарыўся ў аграгарадку Пячышчы раніцай 20 верасня. Адкрыта гарэлі дом і лазня.
МНС адзначае, што 86-гадовая гаспадыня дома жыла з двума сынамі, якім было 54 і 52 гады. Ратаўнікі на ложку ў пакоі, які гарэў, знайшлі абгарэлае цела гаспадыні, на канапе ў гэтым жа пакоі - цела яе сына. Пры разборцы канструкцый цаглянай прыбудовы, якія абваліліся, было знойдзена цела другога сына.
У выніку пажару знішчаны лазня, дах дома, пашкоджаны перакрыцце і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/323122/?sphrase_id=462082&_ga=2.224040603.1473225867.1600672376-259600558.1526651887
[2] https://zviazda.by/be/tags/svetlagorski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns