Пётр Падгурскi, начальнiк упраўлення культуры Вiцебскага аблвыканкама:
— Выпiсваю «Звязду» даўно i нiколi не пашкадаваў, што выбраў у якасцi падпiсчыка менавiта гэтае рэспублiканскае выданне. Газета чытаецца на адным дыханнi i заўсёды з карысцю.
«Звязда» — своеасаблiвае люстэрка таго, што адбываецца ў нашай краiне, бо ў ёй аператыўна друкуецца актуальная iнфармацыя на самыя розныя тэмы. I ў лiку iншага вельмi добра адлюстроўваюцца падзеi ў галiне культуры. Безумоўна, з асаблiвай цiкавасцю чытаю ўсё, што датычыцца гэтай тэмы, паколькi яна — сфера маiх прафесiйных iнтарэсаў i службовых абавязкаў.
Акрамя падзей культуры, зразумела, цiкавiць i ўсё iншае, што датычыцца Вiцебскай вобласцi. На старонках найстарэйшай дзяржаўнай беларускамоўнай газеты вялiкая колькасць матэрыялаў, звязаных з тэмай краязнаўства, гiсторыяй роднага краю, ёсць цiкавыя артыкулы, напiсаныя гiсторыкамi, навукоўцамi. Таму з асаблiвым iнтарэсам чытаю праект «Iгуменскi тракт».
I не толькi пералiчанае робiць «Звязду» насамрэч вельмi цiкавай газетай. Яна разнапланавая. Рэдакцыя з высокiм узроўнем прафесiяналiзму працуе дзеля чытачоў.
Аляксандр ПУКШАНСКI
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda
[5] https://zviazda.by/be/tags/gazeta
[6] https://zviazda.by/be/tags/chytachy