На лінію «102» паступіла інфармацыя аб тым, што ў грамадзяніна Расійскай Федэрацыі непадалёк ад гульнявога клуба з ужываннем гвалту выкралі грошы, паведамляе minsknews.by [1].
- Пацярпелы выйграў на аўтаматах 725 рублёў, якія у яго пасля выкраў невядомы, - распавяла начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч. - Было высветлена, што да крадзяжу датычны 34-гадовы грамадзянін Азербайджана.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі зламысніка на рынку ў Табарах. Да таго моманту ён паспеў прайграць скрадзеныя грошы на аўтаматах.
Прэв’ю: for-ua.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/muzhchina-vyigral-na-avtomatah-v-stolicze-krupnuyu-summu-no-ego-tut-zhe-ograbili/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal