Штомесячныя анлайн-кансультацыі па дзяржзакупках стануць даступнымі для ўсіх жадаючых, паведамілі [1] БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі.
«Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі аказвае сістэмную падтрымку ўдзельнікам працэдур па пытаннях дзяржаўных закупак, у тым ліку на базе ўласнага адукацыйнага цэнтра, які запускае серыю штомесячных адкрытых анлайн-кансультацый. Удзел у такім вэбінары змогуць прыняць усе жадаючыя», — адзначылі ў прэс-службе.
Як удакладнілі спецыялісты, адкрытая анлайн-кансультацыя — гэта новы фармат стасункаў для падтрымкі больш шырокага сегмента як цяперашніх, так і патэнцыяльных удзельнікаў дзяржзакупак, уключаючы таксама тыя прадпрыемствы, якія ў бягучы момант не могуць правесці павышэнне кваліфікацыі сваіх спецыялістаў платна. Удзельнікі вэбінара могуць атрымаць адказы на любыя пытанні, якія датычацца працэдур правядзення дзяржзакупак згодна з нормамі закона «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)». Задаць пытанні можна ў час кансультацыі або накіраваўшы іх загадзя праз форму зваротнай сувязі.
Плануецца, што адкрытыя вэбінары дадуць магчымасць усім зацікаўленым аператыўна атрымліваць прафесійныя кансультацыі ў галіне дзяржзакупак, а таксама адносна работы на электроннай гандлёвай пляцоўцы.
Пілотная анлайн-кансультацыя адбылася ў жніўні і сабрала больш за 100 удзельнікаў.
Прэв’ю: rg.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/shtomesjachnyja-anlajn-kansultatsyi-pa-dzjarzhzakupkah-stanuts-dastupnymi-dlja-usih-zhadajuchyh-92031-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhzakupki
[3] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[4] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyya