Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў работнікам машынабудаўнічага комплексу віншаванне з прафесійным святам — Днём машынабудаўніка, паведамляе [1] прэс-служба беларускага лідара.
«У аснове сучасных дасягненняў машынабудаўнічага комплексу ляжыць праца высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія штогод ствараюць дзесяткі тысяч найменняў тэхнікі і абсталявання: ад мікрасхем да самых вялікіх у свеце кар’ерных самазвалаў. Усюды высока цэняцца іх якасць і надзейнасць. Геаграфія экспарту айчыннай прадукцыі — гэта больш за 100 краін», - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння перад галіной стаяць стратэгічна важныя задачы. Ва ўмовах глабальнага эканамічнага спаду неабходна не толькі ўтрымаць пазіцыі на сусветным рынку, але і заняць новыя нішы.
«Перакананы, што пастаўленыя мэты дасягальныя пры ўмове адказнай і самаадданай працы на любым участку, на кожным прадпрыемстве машынабудавання. Павышаючы канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі на ўнутраным і знешніх рынках, мы нададзім стымул для руху наперад усёй эканомікі краіны», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў машынабудаўнікам здароўя, дабрабыту і паспяховай працы на карысць народа і роднай Беларусі.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-rabotnikam-mashinostroitelnogo-kompleksa-24590/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki
[3] https://zviazda.by/be/tags/mashynabudaunictva