Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі, паведамляе [1] БелТА.
Гэта цэнтральная падзея Форуму рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі працы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе — «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць 28-29 верасня ў рэжыме відэаканферэнцыі. У першы дзень яго працы прайшлі пяць секцый па некалькіх тэматычных напрамках: парламенцкае супрацоўніцтва, сумесныя эканамічныя праекты, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацьдзеянне гераізацыі нацызму, павышэнне актыўнасці сельскай моладзі. Акрамя таго, адбылося сумеснае пасяджэнне дзелавых саветаў Беларусі і Расіі, а таксама экспертная сесія высокага ўзроўню на тэму «Адукацыя як аснова гістарычнай памяці і далейшага інтэграцыйнага развіцця Саюза Беларусі і Расіі».
Чакаецца, што па выніках VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будуць падпісаны пагадненні і кантракты на суму ад $ 700-750 млн.
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць пад патранатам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Прэв’ю: council.gov.ru
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/segodnja-sostoitsja-plenarnoe-zasedanie-vii-foruma-regionov-belarusi-i-rossii-408628-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vii-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii