У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў анлайн-конкурс чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына», прымеркаваны да 120-годдзя пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, паведамілі [1] агенцтву «Мінск-Навіны» арганізатары.
Мэта конкурсу — далучэнне да святкавання 120-годдзя Дубоўкі шырокай грамадскасці, а таксама прыцягненне ўвагі да новага падзелу віртуальнага праекта НББ «На хвалі часу, у плыні жыцця», прысвечанага творчасці паэта.
Удзельнікам трэба прачытаць верш Дубоўкі і запісаць свой выступ на відэа (абавязкова спачатку прадставіцца і агучыць назву твора), загрузіць відэазапіс на любы файлаабменнік і даслаць на электронную пошту: konkurs.dubowka120@gmail.com — спасылку на свой запіс.
У лісце таксама неабходна паведаміць свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы або працы, кантактны нумар тэлефона. Заяўкі прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада.
Творчыя работы будуць ацэненыя журы, якое вызначыць пераможцаў. Крытэрыі ацэнкі — выразнасць чытання і артыстычнасць выканання.
Пераможцы будуць абвешчаныя 19 лістапада.
Прэв’ю: godliteratury.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-naczionalnoj-biblioteke-belarusi-startoval-onlajn-konkurs-chteczov/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chytanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/chytalnik
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka-belarusi