«Sport BSU» прадстаўлены акаўнтамі кафедры фізічнага выхавання і спорту і спартыўнага клуба БДУ ў сацыяльных сетках Іnstagram і Facebook.
Другое месца заняў спартклуб Беларуска-расійскага ўніверсітэта, а на трэцяй пазіцыі размясціўся спартыўны клуб Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Усяго была ацэненая медыйная дзейнасць каля дзесяці ВНУ: Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і іншых.
Паводле ўмоў конкурсу, неабходна было прадставіць прэзентацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць інтэрнэт-спасылку на старонку спартыўнай супольнасці ў сацыяльнай сетцы з яе апісаннем, колькасцю ўдзельнікаў/падпісчыкаў, скрыншоты з адлюстроўваннем дызайну і самых папуляных пастоў. Журы ацэньвала ўнікальнасць кантэнту, аператыўнасць і актуальнасць анансавання спартыўных мерапрыемстваў, афармленне старонкі, рэгулярнасць абнаўлення пастоў, якасць фота- і відэаматэрыялаў, колькасць лайкаў, каментарыяў, рэпостаў пастоў і іншыя параметры. Пераможцаў і прызёраў вызначалі, зыходзячы з сумы набраных балаў па кожным крытэрыі.
Арганізатарам спаборніцтва выступіў Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
Прэв’ю: thebalancesmb.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sacyyalnyya-setki-0